Школьнікі ў Слуцку прэзентавалі свае бізнес-праекты

14 Лютага 2020
Як пазбегнуць пластыкавай катастрофы, стварыць беларускія ручнікі, павысіць энергаэфектыўнасць на ўроках і прыдумаць мабiльны дадатак для людзей з парушэннямі слыху. Школьнікі ў Слуцку сёння прэзентавалі бізнес-праекты на Савеце па развіццi прадпрымальніцтва. Дзясятак школьных бізнес-кампаній стварылі больш за 20 новых інвестыцыйных праектаў. Большасць стартапаў прадставілі на кірмашы. 12 лепшых  вынеслі на абмеркаванне. Лепшыя праекты атрымалі сертыфікаты на развіццё свайго бізнесу.