Школьнікі сталіцы і вобласці за здаровы лад жыцця

1 июля 2015

Фізкультуру, правільнае харчаванне і ўвогуле здаровы лад жыцця выбіраюць школьнікі сталіцы і вобласці замест шкодных звычак. Зараз ў мінскім рэгіёне ладзяць праект з назвай “Ваш выбар”. Згодна з ім,  вялікія дні здароўя прайшлі ў шматлікіх дзіцячых лагерах.  Да аматараў здаровага ладу  жыцця далучылася і Антаніна Станкевіч.

 

Гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам усяго па 7-8 гадоў,  і наўрад ці хто з іх непасрэдна знаёмы са шкоднымі звычкамі. Але з самага дзяцінства яны ўжо ўсвядомілі, што есць альтэрнатыва: здаровы лад жыцця.  Сваё выступленне рыхтавалі некалькі дзён і вынікамі  - задаволеныя.

Усе атрады дзіцячага аздараўленчага комплекса “Брыганціна” – а гэта дзеці ад сямі да чатырнаццаці - прадстаўляюць свае бачанне здаровага ладу жыцця. З дапамогай песень, танцаў, плакатаў і нават акрабатычных трукаў.

Дарэчы, і сам расклад лагернага жыцця падштурхоўвае да здаровага ладу  жыцця. Строга спланаваны рэжым дня, гульні на свежым паветры. Адна ранішняя зарадка  чаго вартая!

Вялікі дзень здароўя тут адзначаюць упершыню. Конкурсы малюнкаў, спартландыя, эстафеты – усё гэта ладзіцца ў межах агульнагарадскога праекта “Ваш выбар”. За навучальны год з дзецьмі сустракаліся ўрачы, псіхолагі і педагогі.  Такая работа працягваецца і падчас канікулаў – у гульнявой форме.

Вялікія дні здароўя правядуць амаль  што ва ўсіх лагерах вобласці. А напрыканцы сезона падвядуць вынікі і вызначаць пераможцаў – тых, хто зрабіў свой выбар.