Школьнікі з асаблівасцямі развіцця рыхтуюць пастаноўку паводле казкі "Беласнежка і 7 гномаў"

20 ноября 2019

"Беласнежка і 7 гномаў" у новым інклюзіўным фармаце. Інтэрпрэтацыю вядомай казкі рыхтуюць юныя акцёры мінскай школы № 177 - дзеці з асаблівасцямі развіцця. Сюжэт пастаноўкі прыдумаў адзін з маленькіх артыстаў. Зараз актыўна праходзяць рэпетыцыі. Такая школьная тэатральная тэрапія дапамагае дзецям не баяцца знаходзіцца ў калектыве і быць з “калегамі па цэху" на роўных.

Новую пастаноўку юныя акцёры пакажуць у снежні на школьным канцэрце.