Школьнікі прэзентавалі распрацоўкі, якія дапамагаюць падлеткам вырашаць праблемы ўзаемаадносін

23 января 2020
Сацыяльная падтрымка праз аўтарскія праекты. Маладыя людзі з розных куткоў Беларусі сабраліся ў Мінскім раёне і прэзентавалі ўласныя распрацоўкі, якія дапамагаюць падлеткам вырашаць праблемы ўзаемаадносін у школьным асяроддзі. Падчас падрыхтоўкі праектаў аўтары праводзілі разнастайныя трэнінгі і матывацыйныя размовы. А на прэзентацыі праектаў сваімі думкамі і жыццёвым вопытам падзяліўся Аляксей Талай.

Аўтары лепшай канцэпцыі атрымалі фінансавую падтрымку на рэалізацыю сваёй ідэі.