Школьнікі адпачываюць больш чым у 5 тысячах аздараўленчых лагераў

26 июля 2013

21 дзень або адна змена на свежым паветры. Гэтым летам беларускія школьнікі адпачываюць больш чым у пяці тысячах аздараўленчых лагераў. І калі яшчэ 10 гадоў таму многія з іх зачыняліся на рэканструкцыю, а то і назаўжды, то сёння пуцёўкі раскупляюць яшчэ задоўга да пачатку сезона. Чакаецца, што гэтым летам канікулы ў аздараўленчым лагеры - кругласутачным або дзённым - правядуць каля 380 тысяч дзяцей, гэта 35% усіх школьнікаў краіны.


Як адпачываюць нашы дзеці, раскажа Паліна Іванча. У свае 11 Кацярына Прызван ужо дзядок, менавіта так у гэтым дзіцячым аздараўленчым лагеры называюць тых, хто прыехаў сюды адпачыць не першы раз. Для дзяўчынкі гэта восьмая змена ў Спадарожніку, нават свой дзень нараджэння яна вырашыла правесці з сябрамі і любімымі важатымі.


Толькі на трэцюю змену адпачыць у Спадарожнік прыехала больш як 250 школьнікаў. Пуцёўкі на ўсё лета разабралі яшчэ ў красавіку. Дзеля канікул у лагеры многія дзеці адмовіліся нават ад заморскіх курортаў.


У лагеры, дарэчы, кормяць шэсць разоў, на сняданак - заўсёды шведскі стол. Можна выбраць запяканку, сырнікі, кашу або варэнікі. Меню складаюць па ўзросце: асобна для дзяцей ад 6 да 10 гадоў, 11-13 і падлеткаў да 17 гадоў.


Адна з тэндэнцый гэтага года - так званы профільны адпачынак. Зараз часцей за ўсё дзеці старэйшых класаў праводзяць канікулы ў ваенна-патрыятычных, абаронна-спартыўных, экалагічных лагерах. Модна стала не толькі адпачываць, але і працаваць і нават зарабляць.


Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва: Па выніках першай змены заработная плата складала ад мінімальнай 600 тысяч у лагерах працы і адпачынку да 2 мільёнаў 800 тысяч. У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2013 года плануецца, што ў лагерах розных тыпаў аздаровіцца 377 тысяч чалавек.


А гэта прыкладна 35% усіх школьнікаў краіны. Дарэчы, сярэдні кошт пуцёўкі ў кругласутачны лагер гэтым летам складае прыкладна два мільёны, пры гэтым памер датацыі са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання - 900 тысяч рублёў.







Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя