Школьнікі Мінскай вобласці прэзентавалі свае ініцыятывы

28 мая 2019

Ад экапраектаў па маніторынгу чысціні вады да экскурсійных маршрутаў па малой радзіме. Свае ініцыятывы сёння прэзентавалі школьнікі Мінскай вобласці. Форум дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў аб'яднаў 250 вучняў. Гэта пераможцы алімпіяд, даследчых і творчых конкурсаў. На інтэрактыўных пляцоўках яны не проста прадэманстравалі свае ідэі - правялі майстар-класы і віктарыны для гасцей.

Форум дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў ладзяць у Мінскай вобласці  чацвёрты раз. Для школьнікаў таксама арганізавалі спартыўныя спаборніцтвы, а таксама экскурсію па Дзяржынскім раёне.