Школьнікі са Смалявіцкага раёна першымі ў краіне практыкуюць арганічнае земляробства

11 июля 2017

Не вопытныя фермеры – школьнікі са Смалявіцкага раёна - першымі ў краіне практыкуюць арганічнае земляробства. На ўчастках ля дома ведаў вырошчваюць экалагічна чыстую гародніну – бульбу, агуркі, таматы, зеляніну. Ураджай ідзе ў тым ліку на харчаванне дзяцей. Безумоўна, пасля кантролю санстанцыі. За паўтара года зялёнай ініцыятывы сабралі амаль 7 тон гародніны. А на практыцы з арганічнай сельскай гаспадаркай пазнаёміліся больш за сотню школьнікаў толькі са Смалявіцкага раёна.

З зялёнай граматай пазнаёмілася і Аляксандра Драгун. Адпачынак у гэтым лагеры накшталт вясковага ў бабулі. Больш за 10 гадоў у вучэбны цэнтр "Зялёнага крыжа" прыязджаюць дзеці, маладыя людзі і сямейныя пары па экалагічную адукацыю. Калісьці на адной са змен пазнаёміліся бацькі Кірыла і Вані Юнгіных. Зараз ў сям'і шасцёра дзяцей, з якімі працягваюць традыцыю адпачынку на градках.

Не для вопытных фермераў, а для дашкалят і вучняў пачалі выкладаць зялёную грамату. На практыцы школьнікі са Смалявіцкага раёна першымі ў краіне даследуюць асновы арганічнага земляробства.

За паўтара года ініцыятыва вырасла да трох дэманстрацыйных пляцовак. Дзве з іх прыжыліся на ўчастках ля школ Смалявіцкага раёна.

Спачатку на зямлі вучэбнага цэнтра вырошчваюць экалагічна чыстыя бульбу, агуркі, таматы, зеляніну. Затым паспяховы прыклад рэалізоўваюць на прышкольных участках. Ураджай ідзе ў тым ліку на харчаванне школьнікаў. Безумоўна, пасля кантролю санстанцыі.

За перыяд зялёнай ініцыятывы на трох пляцоўках сабралі амаль 7 тон гародніны. У планах атрымліваць і экзатычны ўраджай трапічных культур.

Гэта двухпавярховая пабудова – сонечны біявегетарый. Цяпліца на два метры знаходзіцца пад зямлёй. Але разумныя тэхналогіі падтрымліваюць тут трапічны клімат на працягу года. У аазісе – 2 дзясяткі экзатычных раслін. Інжыр, ківі, гранат, авакада. Адных лімонаў – больш за 10 гатункаў.

Ёсць эксперыментальная пляцоўка. Спецыялісты даследуюць, як уплывае на якасць і ўраджайнасць суседства розных раслін, у прыватнасці збожжавых. Эксперыментуюць таксама з сістэмай паліву.

За час існавання ініцыятывы распрацавалі 6 вучэбных праграм па зялёнай сельскай гаспадарцы. Зараз яны актыўна выкарыстоўваюцца і па-за межамі цэнтральнага рэгіёна. На практыцы з арганічным земляробствам пазнаёміліся больш за сотню школьнікаў толькі са Смалявіцкага раёна.