Школьнікі з Егіпта, Індыі, В'етнама прыехалі ў "Зубраня" па запрашэнні Прэзідэнта

23 августа 2019

На адпачынак і аздараўленне ў Беларусь  па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі прыехалі школьнікі з Егіпта, Індыі, В'етнама. Такая шырыня геаграфіі  ўпершыню. Сродкі на арганізацыю адпачынку выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі. Для 72 хлопцаў і дзяўчат на беразе Нарачы ў дзіцячым цэнтры "Зубраня" падрыхтавалі яркую праграму - ад спартыўных першынстваў да экскурсій па экалагічных сцежках. У першы дзень змены  прайшоў і вечар сяброўства ля вогнішча. У атмасферу свята акунулася Юлія Токар  і даведалася, якая яна, мова сяброўства (відэа).