Школьнікі з Барысава рыхтуюцца да Кубка па робататэхніцы

14 ноября 2019
Згуляць з робатамі ў футбол ці правесці матч па сумо. Школьнікі з Барысава рыхтуюцца да Рэспубліканскага кубка па робататэхніцы. Мерапрыемства пройдзе ў снежні. Зараз вучні ўдасканальваюць веды ў канструяванні і праграміраванні разумных машын. У  STEM-цэнтры, што адкрылі летась, зараз займаюцца 300 вучняў. Смарт-факультатывы бясплатныя. Гэта магчымасць не проста знайсці пазнавальнае хобі, але і вызначыцца з будучай прафесіяй.

Элементы ІТ-заняткаў укараняюць  і ў школьныя прадметы. У 24 барысаўскай школе праз комп’ютарныя гульні і з дапамогай  дапоўненай рэальнасці вывучаюць замежныя мовы, а таксама прыродазнаўчыя навукі.