Школьнікі і педагогі 8-й гімназіі Віцебска сталі ўдзельнікамі праекта ШАГ

19 декабря 2019
Пра інфармацыйныя тэхналогіі, добраахвотніцкі рух і беларускія традыцыі гаварылі сёння ў 8-й гімназіі Віцебска. Школьнікі і педагогі сталі ўдзельнікамі праекта ШАГ. Прыехаў і міністр адукацыі.
Для Ігара Карпенкі старшакласнікі падрыхтавалі нямала пытанняў, а яшчэ распавялі пра традыцыі і дасягненні гімназіі, у прыватнасці, пра перамогі на алімпіядах. 
У 8-й гімназіі Віцебска вучацца больш за 1400 навучэнцаў. Па выніках ЦТ яна ўваходзіць у лік лепшых у рэгіёне. Штогод у ВНУ паступаюць 95 % выпускнікоў віцебскай гімназіі.