Праводзіць час з цікавымі, разумнымі, таленавітымі людзьмі - гэта заўсёды карысна, асабліва калі гэта твае аднагодкі. Часам гэта можа натхніць і на лепшую вучобу, і на новае хобі. Школьнікі 12 гімназіі Мінска сустрэліся з выхаванцамі школ-інтэрнатаў і арганізавалі творчы вечар. Паказалі вакальныя і харэаграфічныя нумары. Гімназісты таксама ўручылі сваім новым знаёмым салодкія падарункі, канцылярскія прылады і адзенне. Дарэчы, усё гэта дапамагалі збіраць і маладажоны, падчас рэгістрацыі ў сталічным Доме шлюбаў яны пакідаюць дабрачынныя рэчы для дзяцей.
Сустрэчу прымеркавалі да Сусветнага дня інвалідаў. Такія праекты становяцца традыцыйнымі. 3-га снежня для людзей з асаблівасцямі развіцця адбудуцца канцэрты, тэматычныя паказы і дабрачынныя акцыі.













