Школьнікам у новым сезоне прапануюць больш за дзве сотні творчых гурткоў

12 сентября 2017

Вучыцца з інтарэсам. Школьнікам у новым сезоне прапануюць больш за дзве сотні творчых гурткоў. Сярод навінак - мультфабрыка і сучасная харэаграфія. На прафесійным узроўні вывучаюць акцёрскае майстэрства. Акрамя таго, наведвальнікі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі могуць пазнаёміцца з фітадызайнам. Што выбіраюць школьнікі - раскажа Юлія Токар.

Камера, пластылін, пачалі. Паступова ляпныя фігуркі становяцца жывымі персанажамі "сур'ёзнай" кінастужкі. На дзіцячай мультфабрыцы юныя аніматары ствараюць сваё кіно: пластылінавую, аплікацыйную і маляваную анімацыю.

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылі новыя гурткі па інтарэсах: мультфабрыку, сучасную харэаграфію, на прафесійным узроўні вывучаюць і тэатр.

Тут школьнікі ў пазаўрочны час могуць пазнаёміцца з фітадызайнам, удала выкарыстоўваюць тэхнікі арыгамі і канзашы.

А яшчэ могуць праявіць мадэльныя, вакальныя і музычныя здольнасці.

На ўдарных - меламан Мікалай Нікушын. 10-класнік віртуозна жангліруе драўлянымі палачкамі, іграе джаз, R'n'B і электронную музыку.

Асаблівыя адносіны да аўтэнтыкі – народныя і фальклорныя спевы мілагучна выконваюць, бадай, самыя юныя таленты. Вакалісты ансамбля «Зорачка» з гонарам носяць экспедыцыйныя касцюмы: на кашулях, спадніцах і фартухах выключна ручная вышыўка.

У імравізаваным музеі – старажытныя рушнікі, калядная зорка і беларускія інструменты: ліра, басэтля. Цікава, што сёння мы выкарыстоўвае струны, а раней былі жылы. А вось гэта бёрда з кроснаў – таксама музычны інструмент.

Дакрануцца да мінулага, пазнаёміцца з фэшн-сферай альбо стварыць адмысловы мультфільм – сёння сталічным школьнікам прапануюць больш за дзве сотні разнастайных гурткоў па інтарэсах. Каб дзеці акрамя гуманітарных і дакладных навук развівалі творчыя здольнасці.