Школьнікам Уздзенскага раёна ўрачыста ўручылі пашпарты

13 марта 2020
Школьнікі Уздзенскага раёна сёння атрымалі свае першыя пашпарты. Галоўны дакумент выдатнікам вучобы, пераможцам алімпіяд, спартсменам і валанцёрам уручыў памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Урачыстая цырымонія адбылася ў гарадскім ЗАГСе. У  вачах школьнікаў  вялікае жаданне стаць паўнапраўным грамадзянінам краіны. Многiя на ўручэнне прыйшлі з бацькамі, якія хваляваліся не менш за сваiх дзяцей.

Сёлета рэспубліканская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" праходзіць пад  слоганам #раЗАм.  Да 15 сакавіка - Дня Канстытуцыі - свае пашпарты ўрачыста атрымаюць сотні хлопчыкаў і дзяўчынак цэнтральнага рэгіёна.