Школьнікам прапаноўваюць зарабіць падчас летніх канікул

21 мая 2018

Знайсці не толькі занятак для душы, але і зарабіць прапаноўваюць школьнікам падчас летніх канікул. Больш за паўтысячы вакансій для часовага працаўладкавання адкрыта ў сталіцы. Школьнікі змогуць працаўладкавацца ва ўстановы дадатковай адукацыі, зелянбуды, заапарк. Занятасць - ад чатырох да сямі гадзін на дзень залежна ад узросту вучняў. Зарплата за поўны працоўны месяц можа дасягнуць і трохсот рублёў.

Дарэчы, уладкавацца на часовую працу падлеткі могуць не толькі ўлетку, але і ў навучальныя месяцы. З пачатку гэтага года працу знайшлі больш за восемсот школьнікаў.