Школьнікам прапануюць прайсці сваю карту росту праз анлайн-віктарыны і квэсты

17 декабря 2018

Карта росту для мінскіх школьнікаў. На пачатку года стартуе адукацыйна-вандровачны прызавы праект. Школьнікам прапануюць прайсці сваю карту росту праз анлайн-віктарыны і квэсты. Падзелены яны на тры ўзроўні - адпаведна ўзросту школьніка. Але адказаць на конкурсныя пытанні можна толькі пасля наведвання пэўных выстаў у музеях, галерэях, тэатраў са спецыяльнай картай і QR-кодам. За правільныя адказы - балы, якія суміруюцца, і такім чынам вызначыцца пераможца. У падарунак для лепшых вандроўнікаў - сучасныя гаджаты.

Гульня-вандроўка - ананімная, падводзіць вынікі будзе камп'ютар. Плануецца, што ў праекце змогуць прыняць удзел амаль 130 тысяч школьнікаў.