Школьнік пабіў рэкорд Беларусі па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка

11 октября 2013

Гомельскі школьнік Кірыл Мамонаў пабіў рэкорд Беларусі па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка.


У лепшай спробе падлетак сабраў галаваломку за 10,4 секунды. І хоць да сусветнага рэкорда яшчэ далёка, Кірыл нацэліўся на яго сур'ёзна.


Вольга Халадовіч сустрэлася з рэкардсменам.


Вось так лёгка і проста дзевяцікласнік Кірыл Мамонаў паставіў свой асабісты хуткасны рэкорд па зборцы кубіка Рубіка. І пабіў рэкорд Беларусі, калі сабраў галаваломку за 10,4 секунды.


Для Кірыла захапленне кубікам Рубіка пачалося прыкладна год таму. Адпачываў у Бельгіі і паспрабаваў сабраць галаваломку. Затым павышаў майстэрства з дапамогай відэаўрокаў у Інтэрнэце. Акрамя таго, актыўна ўдзельнічаў у розных алімпіядах і конкурсах, развіваў спрыт не толькі рук, але і розуму.


Каб стаць прафесійным спідкуберам, Кірыл трэніруецца некалькі гадзін на дзень. Яго мэта - пабіць сусветны рэкорд па зборцы кубіка Рубіка. Гэта 5,55 секунды. Чэмпіён Беларусі ўпэўнены, што можа сабраць галаваломку з любой паставы. Галоўная задача - зрабіць гэта як мага хутчэй.