Школьнік з Чэрвеня заснаваў агенцтва экскурсій па беларускіх кампаніях

20 Студзеня 2019

Курс на працаўладкаванне. 16-гадовы школьнік з Чэрвеня Руслан Касцевіч разам з аднадумцамі заснаваў агенцтва экскурсій па беларускіх кампаніях. Праект дапамагае старшакласнікам вызначыцца з будучай прафесіяй. Куды адправіцца чарговы раз, падлеткі вырашаюць галасаваннем у сацыяльных сетках. Асаблівая ўвага IT-сферы. Аднак школьнікі наведваюць таксама офісы банкаў, сотавых аператараў і рэдакцый СМІ. Абавязковы кампанент экскурсій - зносіны з супрацоўнікамі кампаній.

Руслан Касцевіч, заснавальнік праекта: "З'явілася ідэя летась на летніх канікулах. Ёсць такая праблема ў падлеткаў - не ведаюць, куды паступаць, менавіта на якую спецыяльнасць. Мы вырашаем такую праблему. Наведваем кампаніі, размаўляем са спецыялістамі, якія працуюць у буйных беларускіх тэхналагічных кампаніях і не толькі. Тым самым маладыя людзі вызначаюцца з выбарам навучальнай установы і напрамкам сваёй прафесійнай дзейнасці".

Наконт экскурсій падлеткі дамаўляюцца самі. Гавораць, адмоў яшчэ не было. Наадварот ахвотнікаў адправіцца ў IT-кампаніі так многа, што іх офісы даводзіцца наведваць па некалькі разоў.