Школам і гімназіям Віцебска прысвояць імёны Герояў Савецкага Саюза

23 мая 2020
Сярод сямі ўстаноў - 5-я і 9-я гімназіі. Пятая будзе насіць імя ваеначальніка Івана Люднікава. Гэта яшчэ і ганаровы грамадзянін Віцебска. 9-й гімназіі прысвоена імя двойчы Героя Савецкага Саюза Афанасія Белабародава. Таксама ўшанаваныя імёны Васіля Дзямідава, Веры Харужай, Васіля Маргелава, Яўгена Іваноўскага, Івана Чарняхоўскага.