Школа прафесійнага кандытарскага майстэрства праходзіць у сталіцы

8 декабря 2017
Спецыялісты сталічных хлебазаводаў дзеляцца вопытам і абмяркоўваюць сучасныя тэхналогіі вытворчасці, якія дазволяць пашырыць асартымент прадукцыі - у тым ліку і для паставак на экспарт. На аўтаматызаваных лініях аднаго з хлебазаводаў за суткі выпякаецца рэкордная колькасць пірожных - амаль дзве тоны эклераў. Геаграфія паставак ахоплівае 15 краін - ад Расіі і Эстоніі да Ізраіля і Новай Зеландыі. Школа прафесійнага кандытарскага майстэрства праходзіць у сталіцы 12-ы раз. У рамках форуму выберуць і лепшага кандытара. Аўтары прэзентуюць салодкія ЗD-кампазіцыі, калядныя тарты і кап-кейкі.