Школа - як другі дом

1 декабря 2016

Школа - як другі дом: гэты ходкі выраз  стаў літаральным  для жыхароў Ліпецкай вобласці, якія пераехалі ў Беларусь. Сваё кватэрнае пытанне яны вырашылі, купіўшы на аўкцыёне ў Петрыкаўскім раёне   будынак былой школы.  500 квадратных метраў абышліся  некалькі базавых велічынь. І з  часам стануць сапраўднай сядзібай  для вялікай сям'і. Пра незвычайны  вопыт - Вольга Халадовіч.

Былая настаўніцкая - зараз швейнае міні-атэлье. Тут Вольга Шавырава стварае ўтульнасць для будучага дома. Школу ў вёсцы Міхедавічы  плошчай  500 квадратных метраў  з сям'ёй купіла на аўкцыёне  за некалькі базавых велічынь. Гаспадыня ўпэўненая,  з былой сельскай школы атрымаецца сапраўдная сямейная сядзіба.

Сям'я Шавыравых   у Беларусь пераехала з Ліпецкай вобласці Расіі. Урачы  параілі Вользе змяніць клімат. Выбралі Палескую глыбінку. Пакуль муж на працы, яна афармляе дакументы і прападае на сайтах па дызайне.  Руская печ, камін, паркет і  новыя шпалеры  Вольга дзеліцца планамі пераўтварэння навучальных класаў у жылыя пакоі. У кабінеце фізікі, напрыклад, будзе спальня.

Сёе-тое ў былой школе застанецца без змен. Напрыклад, вось гэтая таблічка на фасадзе. Тут падчас Вялікай Айчыннай дыслакавалася 130-я Петрыкаўская партызанская брыгада. А гэта  ўжо гісторыя, гавораць гаспадары.

 Былы настаўнік працы,  а зараз старшыня мясцовага сельсавета,   у палацы Шавыравых - часты госць. Сяргей Харланаў прапрацаваў  тут  20 гадоў. Пасля таго,  як зачынілі школу і дзяцей перавялі ў суседнюю,  дапамагае новым гаспадарам асвойваць  жылплошчу.