90 арганізацый і больш за 120 дзіцячых сацыяльна значных аб'ектаў - такі ахоп дабрачыннай акцыі сёлета. 15 тысяч дзяцей атрымаюць падарункі і, што больш важна, увагу. Прычым не толькі з боку дарослых. "Школа актыўнага грамадзяніна" (альбо скарочана ШАГ) зноў расчыніла свае дзверы. Гэты праект для старшакласнікаў праходзіць у апошні чацвер месяца. Сёння сярод актуальных тэм - акцыя "Нашы дзеці", вынікі дзіцячага "Еўрабачання", а таксама сітуацыя ў сферы будаўніцтва па слядах нарады ў Прэзідэнта з прадстаўнікамі галіны. Падчас праекта вучням прапаноўваецца зрабіць тры крокі. Крок першы – даведваемся, крок другі - разважаем, крок трэці - дзейнічаем.













