Школа № 204 адзначыла заканчэнне першага навучальнага года ў незвычайным фармаце

31 мая 2019

У новай мінскай школе нумар 204 незвычайным чынам прапанавалі адсвяткаваць апошні дзень вясны! Настаўнікі і самыя таленавітыя вучні разам з супрацоўнікамі міліцыі і ратавальнікамі падрыхтавалі для вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў праграму, у якой растлумачылі правілы акуратнага абыходжання з агнём, бяспечнага купання і ўдзелу ў дарожным руху. Юныя гледачы ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, а таксама змаглі пасядзець у патрульнай машыне і прымерыць сапраўдную бронекамізэльку.

У такім незвычайным фармаце сярэдняя школа адзначыла заканчэнне першага навучальнага года. Падобныя святы стануць добрай традыцыяй кожны год.