Шырокі асартымент тавараў па нізкіх цэнах

7 октября 2016

Адразу два маштабныя сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у сталіцы ў гэты ўікенд! Свежая агародніна, мяса-малочныя прадукты, вырабы фермерскіх гаспадарак - прадпрыемствы прапануюць  шырокі асартымент тавараў па нізкіх цэнах. Гандлёвыя пляцоўкі выхаднога дня размесцяцца ля «Чыжоўка-Арэны» і Палаца спорту. Набыць сельскагаспадарчую прадукцыю можна будзе з 9 да 16 гадзін. Для ветэранаў вайны і людзей з абмежаванымі магчымасцямі арганізуюць бясплатную дастаўку.