Усё самае смачнае і карыснае як ад буйных брэндаў, так і фермераў на першым у Беларусі экарынку. Шматпавярховы гандлёвы комплекс "Валяр'янава" размясціўся недалёка ад сталіцы: па дарозе ў Лагойск. Побач вялікая паркоўка, сюды даязджаюць і маршруткі. Сярод інвестараў - вядучыя агракамбінаты і прадпрыемствы Мінскай вобласці. Яны прапаноўваюць увесь свой асартымент мяса-малочнай прадукцыі, а таксама гародніны, садавіны, бульбы. Акцэнт зроблены на экалагічна чыстых прадуктах. Яшчэ адна асаблівасць экарынку - спецыяльная секцыя, дзе можна набыць далікатэсы ад беларускіх фермераў і гастраэнтузіястаў. У перспектыве другі паверх экарынку зойме фудкорт з кафэ і рэстаранамі (з акцэнтам на беларускай кухні), а на трэцім паверсе можна будзе набыць тавары ад айчыннага лёгпрама.
Шырокі асартымент арганічных прадуктаў прапануецца на новым экарынку
10 ноября 2020













