Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак пройдзе па галоўным праспекце краіны 28 снежня

26 декабря 2019
Казачныя персанажы гатовыя запаланіць сталічныя вуліцы. Амаль усё гатова для навагодняга тэатралізаванага шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак. Яны пройдуць па галоўным праспекце краіны ўжо ў гэтую суботу. Гарадскі транспарт на час яркай падзеі зменіць маршруты. 28  снежня з 5 да 7 вечара будзе абмежаваны рух па праспекце Незалежнасці. Быдуць часовыя маршруты аўтобусаў.

МУС: на святочных пляцоўках будзе працаваць прапускны рэжым


У той жа час у МУС папярэдзілі: на святочныя пляцоўкі не прапусцяць п'яных, а таксама тых, у каго знойдуць небяспечныя прадметы. Гадаванцаў таксама лепш пакінуць дома. Тое ж датычыцца піратэхнікі. 

У навагоднія святы міліцыя пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы


На час калядных і навагодніх святаў асабісты склад органаў унутраных спраў пераводзіцца на ўзмоцненую службу. Як паказвае практыка, у такія дні п'яных вадзіцеляў у два разы больш, чым  звычайна. Напрыклад, 1 студзеня 2019 года 90 чалавек папаліся за рулём у алкагольным ап'яненні.