Шосты дзень у беларускіх школах па-новаму

9 февраля 2013
У сувязі з павелічэннем вольнага часу навучэнцаў педагогі ўдасканальваюць падыходы да разумнага выкарыстання шостага дня. Акрамя вучобы, дзеці будуць знаёміцца з культурай і спортам. Забяспечыць занятасць школьнікаў - такая задача стаіць і на міжведамасным узроўні. Зараз спецыялісты распрацоўваюць адзіную канцэпцыю арганізацыі шостага дня і для старшакласнікаў. У планах карэкціроўка спіса факультатываў для паступлення ў ВНУ.