Шостае пакаленне беларусаў за 6 тысяч кіламетраў ад нашай краіны

23 июля 2013

Шостае пакаленне беларусаў за 6 тысяч кіламетраў ад нашай краіны, якія захавалі сваю ідэнтычнасць, мову, культуру і традыцыі яшчэ са сталыпінскіх часоў. Беларуская дыяспара ў Сібіры, пра якую мясцовая прэса піша: Яны вядуць беларускую экспансію ў Прыбайкаллі. Чым жывуць сёння нашы суайчыннікі ў Іркуцкай вобласці, як застацца беларусам, ні разу не пабываўшы на радзіме. Пра гэта і не толькі ў Актуальным інтэрв'ю з кіраўніком іркуцкай дыяспары Алегам Рудаковым сёння ў інфармацыйным блоку Панарамы.