Шэсць беларускіх гарадоў атрымалі афіцыйны статус гарадоў-спадарожнікаў Мінска

12 мая 2014

Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Гэта Дзяржынск, Заслаўль, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і Рудзенск. Для Брэста спадарожнікам стаў горад Жабінка, для Гродна - Скідаль. Прычым для кожнага горада-спадарожніка будзе распрацоўвацца свая канцэпцыя развіцця.


Наданне афіцыйнага статусу гарадам-спадарожнікам павінна паскорыць іх сацыяльна-эканамічнае развіццё, разгрузіць сталіцу і абласныя цэнтры. Атрымаць жыллё ў гарадах-спадарожніках прапануюць тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.