Шэдэўры сваімі рукамі

1 августа 2014
Воўк з мультфільма Ну, пачакай, Бураціна, Ліса і Варона з байкі Крылова, фантан і мора кветак. Усё гэта ўпрыгожвае адзін з двароў шматпавярховак у горадзе Хойнікі. Такія шэдэўры сваімі рукамі стварае народны майстар Аляксандр Балабан. На кожную такую задумку ў пенсіянера ідзе 4-5 дзён, спачатку ён робіць эскізы, а затым прыдумляе, як ажывіць сваіх герояў пры дапамозе механізмаў. Зараз на гэту вуліцу многія ходзяць як на экскурсію.
У доме таксама адчуваецца рука майстра. Сцены Аляксандр Балабан распісаў арнаментам і кветкамі.