"Шчыт Саюза". Віцебскія дэсантнікі паспяхова выканалі задачу па абароне горада

18 сентября 2019

Аперацыя прайшла на сумесных  вучэннях "Шчыт Саюза". Залогам поспеху сталі дзеянні па падрыхтоўцы населенага пункта да абароны. На подступах да горада была створана сістэма інжынерных загарод і засад. У выніку шлях для праціўніка аказаўся заблакіраваны. Былі абсталяваныя будынкі і падрыхтаваны агнявыя пазіцыі для тэхнікі. У выніку беларускія дэсантнікі нанеслі паражэнне ўмоўнаму праціўніку, які паспрабаваў атакаваць населены пункт. Для кантролю дакладнасці паражэння артылерыі па наземных цэлях актыўна прымянялі беспілотны авіяцыйны комплекс.

Для выканання задачы выкарысталі шмат'ярусную сістэму агню. А для таемнага перамяшчэння падраздзялення выкарысталі падземныя камунікацыі населенага пункта.