Шчыт Саюза - 2015 пройдзе ў новым, пашыраным складзе

30 октября 2014
12 баявых Су-27 і звяно Мі-8 размесціць Расія на ваеннай базе ў Бабруйску - такія дамоўленасці паміж Мінскам і Масквой дасягнутыя ўчора на сумеснай калегіі міністэрстваў абароны.

Акрамя таго, да канца года Расія завершыць пастаўку ў нашу краіну 4 комплексаў С-300. Кожны год Саюзная дзяржава нарошчвае абаронны патэнцыял. Бакі рыхтуюць дзясяткі зброевых кантрактаў, больш за паўсотні ўжо падпісаныя. Усё гэта дапаможа нашым краінам агульнымі сіламі трымаць пад кантролем паветраную мяжу. І адной з галоўных тэм пасяджэння стала падрыхтоўка сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў. У наступным годзе Шчыт Саюза - 2015 пройдзе ў новым, пашыраным складзе.


Адной з важных тэм стала праграма падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларуская і расійская арміі прымуць сумесны ўдзел у парадзе. Запланаваны і комплекс мемарыяльных і пошукавых работ.