Шчанюк заграз у бітуме і насуперак усяму выжыў

4 июня 2018

Брэсцкія валанцёры аб'явілі конкурс на лепшае імя для маленькага шчанюка, які заграз у бітуме і насуперак усяму выжыў. Знясіленую жывёліну знайшоў вартаўнік аднаго з прадпрыемстваў - рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны "Брэст", зблізку якога адбыўся інцыдэнт, і паведаміў у МНС. Аперацыя па выратаванні доўжылася каля гадзіны. Затым валанцёры і ветэрынары змушаныя былі абстрыгчы і дбайна вымыць поўсць сабакі. Шчанюк пацярпеў, у яго шматлікія раны, расцяжэнні і ацёкі. Таксама інтаксікацыя смоламі. Але зараз сабака пачуваецца лепш, самастойна сілкуецца і нават стаіць на лапках.

Шчанюк праходзіць лячэнне і рэабілітацыю. Яму шукаюць гаспадара.