Шчодрая восень чарговы раз запросіць гараджан і гасцей сталіцы

10 октября 2013

У суботу і нядзелю Шчодрая восень чарговы раз запросіць гараджан і гасцей сталіцы. На гэты раз сваю сельгаспрадукцыю прапануюць аграрыі Гомельскай вобласці. Ураджай усходняга рэгіёну размесціцца на дзевяці гандлёвых пунктах сталіцы. А самы буйны кірмаш будзе чакаць сваіх пакупнікоў на праспекце Пераможцаў.


Ала Сяргеева, начальнік аддзела нарыхтовак і рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі ДУ Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: Звычайна прымаюць удзел у кірмашах каля 800-900 удзельнікаў. Гэта прадпрыемствы вытворцаў мясной і малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, хлебабулочных. Гэта рыбаводчая гаспадарка, сельскагаспадарчая арганізацыя, сялянска-фермерскія гаспадаркі, прыватныя асобы, што вырасцілі прадукцыю на сваіх прысядзібных участках.


Нагадаем, кірмаш Шчодрая восень пройдзе чацвёрты раз. Назапасіцца на зіму пры такім вялікім асартыменце можна будзе да пачатку лістапада.