На апошніх занятках байцы бягуць апошні марш-кідок і паражаюць яшчэ не збітыя мішэні.
На ўрок па стральбе адправілася Наталля Кезік.
Дзеянні больш падобныя на камп’ютарную гульню. Згодна з планам, трэба прайсці вогненна-штурмавую паласу і вызваліць будынак ад ворагаў. Зразумела, што салдаты працуюць па ўжо знакамітым сцэнарыі. Але задача ўскладняецца, бо ўсё гэта трэба зрабіць пасля марш-кідка на 10 кіламетраў.
І галоўнае ў гэтай справе – голас. Каманды павінны быць гучнейшымі за выбухі і стрэлы. Напэўна, таму зборы і праводзяцца ў лесе. Пасля паспяховага вызвалення будынка адпраўляемся страляць па мішэнях.
Стратэгічная задача кожнага байца - трапіць у мішэнь. Галоўнае не пераблытаць ворага і яго заложніка. Пасля стрэльбаў пачысціць аўтамат, разабраць і сабраць яго на хуткасць. Падцягванні, агнявая вывучка і рукапашныя баі яшчэ ў планах збораў. Распісана кожная гадзіна. Але нягледзячы на шчыльны расклад, салдатам усе заняткі тут не цяжар.
Пасля ўзмоцненых заняткаў і трэніровак байцы адпраўляюцца на падсілкоўванне. Хоць каша і макароны прыгатаваныя не ў кацялку палявой кухні, а на свежым паветры, усё роўна смачныя.
А бліжэй да вечара разбор палёту… патронаў. Кожны салдат за заняткі атрымлівае балы. Але за адну памылку адказвае ўся рота. Лепшы атрад вязе ў казарму пераможны вымпел, а найлепшыя салдаты выбіраюць адзін дзень адпачынку дома.














