Сацыяльная сфера застаецца важным складнікам палітыкі нашай дзяржавы. На сталым кантролі ў Прэзідэнта і падтрымка пажылых. На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога пенсіянерам падоўжылі сезонныя зніжкі да канца кастрычніка. Такім чынам, на ўвесь перыяд сельгасработ праезд будзе ў два разы таннейшы.
Тэма льготных тарыфаў была анансаваная падчас наведвання Прэзідэнтам Светлагорскага раёна. Тады віцэ-прэм'ер выказаў просьбу пажылых людзей: падоўжыць на месяц перыяд зніжкі на праезд у цягніках рэгіянальных ліній. Лідар прапанову падтрымаў. Дакумент распрацавалі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. У ведамстве пракаментавалі, як будзе працаваць указ.
Дакумент датычыцца прыгараднага транспарту. Як правіла, гэта электрычкі і аўтобусы рэгулярных маршрутаў.














