Сезонны продаж пашырае межы

7 августа 2017

Сезонны продаж пашырае межы - у сталіцы стане больше гандлёвых пунктаў.

Прапанаваць сваю агародніну і садавіну фермеры цяпер могуць на 16-ці рынках Мінска – гарвыканкам афіцыйна выдзяліў паўтары тысячы месцаў. Прадаваць яблыкі, агуркі і бульбу можна як на гандлёвых радах, так і з машыны. Для пенсіянераў гэтыя пункты продажу бясплатныя. Галоўнае, мець пры сабе пасведчанне, медыцынскую спраўку і выпіску з сельсавета. Забраніраваць гандлёвую лакацыю можна анлайн. Акрамя таго, на 24 пляцоўках горада можна набыць рэгіянальную прадукцыю ў прадпрыемстваў Белкаапсаюза.

16 верасня пачынаецца сезон кірмашоў. У выхадныя дні ў кожным раёне сталіцы і на цэнтральных пляцоўках можна будзе папоўніць запасы свежай агароднінай і садавіной па даступных цэнах.