Сезон зімніх забаў у сталіцы і вобласці

6 января 2016

Адчуць сапраўдную снежную пару прапануюць амаль сто лядовых пляцовак Мінскай вобласці. Таксама масавыя сеансы катання ладзяць лядовыя палацы ў Салігорску і Маладзечне, мабільныя каткі ў Раўбічах і Жодзіне. З надыходам маразоў снежнае покрыва з’явілася і на схілах комплексаў "Сілічы" і "Лагойск". Неабходную снежную масу тут ствараюць і спецыяльныя гарматы.

Вячаслаў Шыпароў, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама: "Заліты 33 гарадскія каткі для масавага катання, акрамя таго 58 хакейных каробак. Таксама ў Мінскай вобласці ёсць 73 лыжныя трасы. Самым вялікім і значным мерапрыемствам у вобласці будзе дзень снегу 24 студзеня. Мы традыцыйна арганізуем на яго масавыя гулянні".

Што да сталіцы, то тут актыўна заліваюць лядовыя каткі. Усяго іх будзе 80. А самы вялікі пад адкрытым небам заўтра запрацуе ля Нацыянальнай бібліятэкі. Ля ўсіх пляцовак будзе працаваць і пракат канькоў.