Сезон нарыхтоўкі бярозавага соку амаль завершаны

20 апреля 2015

Прадпрыемствы спажыўкааперацыі сабралі амаль 630 тон бярозавіку. Зараз ідзе перапрацоўка сыравіны ў традыцыйны бярозавы сок з цукрам і фруктовымі дабаўкамі. У лабараторыі Маладзечанскага харчовага камбіната пачалася эксперыментальная вытворчасць замарожанага бярозавага соку. Наталля Кузьміцкая больш падрабязна.

Гэта лабараторыя як кантрольны пункт на мяжы. Без пэўнай ацэнкі якасці бярозавы сок, што прывозяць на прадпрыемства лясгаcы, не трапіць у вытворчасць. Акрамя гэтага сёння тут працуюць над новай тэхналогіяй, якая дазволіць захаваць усе карысныя ўласцівасці бярозавіку на доўгі час.

Гэтая партыя - эксперыментальная. Пасля лабараторных даследаванняў на камбінаце прадукцыю адправяць на сертыфікацыю ў Мінск. І калі ўсе тэсты будуць станоўчымі, бярозавы сок пачнуць замарожваць у прамысловых маштабах і ён паступіць у продаж.

Бярозавы, як і любы натуральны сок, вельмі хутка псуецца, максімальны час, пры якім ён захоўвае свае карысныя ўласцівасці на прадпрыемстве, 12 гадзін. Таму працэс перапрацоўкі тут пачаўся адначасова з нарыхтоўкай бярозавага прадукту.

Зараз на лініі звычайны бярозавік з цукрам. У асартыменце - сок з дабаўкамі шыпшыны і чорнай парэчкі.

Акрамя соку тут вырабляць саленні, марынады, джэмы, салаты і соусы. Прадукцыя камбіната шырока прадэманстравана ў гандлёвых пунктах Мінска і вобласці.

Сёння прадпрыемства арыентавана не толькі на ўнутраны, але і на знешні рынак. Попыт на той жа бярозавы сок вялікі сярод спажыўцоў Вялікабрытаніі, ЗША і нават Кітая.