Сёння сталічныя гандлёвыя пункты прымаюць аграрыяў і прамысловых вытворцаў з самага паўночнага рэгіёну нашай краіны. Традыцыйна пляцоўка ля Палац спорту - цэнтральнае месца гандлю. Менш маштабныя кірмашы разгорнутыя ў мікрараёнах.
Спецыялісты адзначаюць: кірмашы выгадныя ўсім. Прадукцыя з лёгкасцю знаходзіць пакупніка. Тым больш, што Шчодрая восень прываблівае даступнымі цэнамі і вялікім выбарам прадукцыі.














