Сезон школьных кірмашоў у сталіцы: дзе купіць школьную форму і канцылярыю

2 августа 2023

Выбраць стыльны вобраз і сабраць рукзак да 1 верасня ў сталіцы можна падчас сезона школьных кірмашоў.

Арганізаваны як пастаянны гандаль, так і гандаль выхаднога дня. У буйных універмагах і гандлёвых цэнтрах сталіцы адкрыты  "куткі першакласніка". Прадэманстраваны шырокі асартымент пісьмовых прылад, адзення і абутку.

З новага навучальнага года ў школах Беларусі ўведзены другі абавязковы школьны элемент. Гэта могуць быць камізэлькі альбо кашулі. Дарэчы, сёлета вытворцы школьных тавараў абнавілі асартымент на 70 %.

Набыць усё неабходнае для навучальнага года можна будзе ў Мінску і на вялікім школьным кірмашы ля Палаца спорту.