Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску 16 верасня

6 сентября 2017

Працягнецца ён да канца кастрычніка. Асноўная пляцоўка размесціцца ля спарткомплексу «Чыжоўка-Арэна». Гандлёвыя рады з агароднінай і садавіной разгорнуцца таксама ва ўсіх раёнах горада. Ля Палаца спорту восеньскі кірмаш будзе шумець 30 верасня, а таксама 1, 7 і 8 кастрычніка.

Свой ураджай з градак на прылаўкі прывязуць фермеры і сельгасарганізацыі з усіх абласцей краіны. Распачне гандаль Віцебская, затым па чарзе эстафету падхопяць астатнія рэгіёны.