Сезон збору журавін і брусніц у Мінскай вобласці ў самым разгары

1 октября 2013

Жыхары цэнтральнага рэгіёну штодзень з балот прыносяць некалькі дзясяткаў кілаграмаў карысных ягад. Аднак вітамінны прадукт расце не толькі ў лясах. У Смалявіцкім раёне пад журавінныя плантацыі сёлета адвялі 6 гектараў зямлі. Наш карэспандэнт Аляксандр Харавец высвятляў, як можна зарабіць на самых карысных беларускіх ягадах.



Аляксей Шылін яшчэ не вопытны зборшчык журавін. Усяго другі дзень спасцігае няхітрую навуку па зборы ягад. Аднак 15 літраў вітаміннай прадукцыі збірае усяго за гадзіну. За рабочую змену зарабляе каля 200 тысяч рублёў.



Аляксей Шылін, зборшчык ягад: Складанасць тут толькі адна - холадна раніцай, а так больш нічога складанага няма.



Сям'я Касцюковых журавіны вырошчвае ўжо 20 гадоў. Бацька і сын - інжынеры-механікі - з маленства прывыклі працаваць на зямлі. Пераймаць журавінны вопыт ездзілі ў ЗША, Польшчу і Германію. Зараз у фермерскай гаспадарцы пад ягады адвялі6 гектар.



Аляксандр Касцюкоў, фермер: Першапачатковыя выдаткі, калі пасадзіць плантацыі трэба. Затым толькі догляд яе. Падкормка, прарэджванне і ўсё - ягада расце. Журавіны пасадзіць, а затым больш 100 гадоў яна можа расці толькі на адным месцы. Толькі займайся зборам і ўсё.



Зразумела, збіраць ягады ўручную марудна і доўга. Таму на дапамогу прыходзяць спецыяльныя машыны. Такім камбайнам на балоце шмат сабраць журавін не атрымаецца. Перашкаджаюць купіны і няроўнасці. А вось для працы на плантацыі самы раз. За рабочую змену можна ўбраць паўгектара ягад, а гэта 10 тон журавін.


На плантацыях у гаспадарцы культывіруюць 4 сарты журавін. Усе ягады як адна - да сантыметра ў дыяметры. Таму і цана даходзіць да 30 тысяч за кілаграм. Карыстаецца папулярнасцю ягада і ў жыхароў вобласці, літаральна ўся прадукцыя застаецца на прылаўках нашых магазінаў. Працэнтаў 20 рэалізуецца на кірмашах.



Андрэй Касцюкоў, дырэктар фермерскай гаспадаркі: Па ўласцівасцях і па астатніх якасцях такая ж, як і лясная. Можна зрабіць ізюм ці кісель, сокі.




Жыхары вобласці таксама актыўна збіраюць журавіны. Толькі за 2 тыдні нарыхтоўшчыкі закупілі ў насельніцтва каля 80 тон ягад. Такім чынам, рэгіён на 100% забяспечваецца журавінамі, нашымі, беларускімі. Для тых, хто аддае перавагу самастойнаму збору ягад, можна смела ісці ў лясы. Карысных журавін хопіць усім. А збіраць ягады можна да першага снегу.