Сезон святочных забаў пачаўся на Аўгустоўскім канале

17 декабря 2017

Галоўны Дзед Мароз Гродзенскага раёна вярнуўся напярэдадні ў свой маёнтак. Навагодні чараўнік запаліў ёлку і прыняў гасцей. Для самых юных - паказы і знаёмствы са казачнымі персанажамі. Таксама ўсе ахвотнікі маглі паўдзельнічаць у майстар-класах: зрабіць сваімі рукамі навагоднія сувеніры або паспрабаваць сілы ў народных танцах.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза будзе працаваць на працягу ўсіх святаў. Гасцям прапануюць і сапраўдныя зімовыя забавы - катанне на санках і каньках.