Сезон восеньскіх кірмашоў стартуе ў Мінску

19 сентября 2018

Ужо ў гэтыя выхадныя на пляцоўцы ля Палаца спорту будзе прапанаваны шырокі асартымент гародніны і садавіны. Сваю прадукцыю - і мяса-малочную - у сталіцу прывязуць фермеры і сельгаспрадпрыемствы Гродзенскай вобласці. Сёлета ўпершыню на кірмашах будуць арганізаваныя месцы для гандлю дамашнімі кулінарнымі вырабамі і выпечкай.

У апошнія выхадныя верасня свой восеньскі ўраджай у Мінск прывязуць гаспадаркі Магілёўскай вобласці. Гандлёвыя рады разгорнуцца ля "Чыжоўка-Арэны". Восеньскі марафон падоўжыцца да 4 лістапада. Міні-кірмашы будуць арганізаваныя ва ўсіх раёнах Мінска.