Сезон палявання пераносіцца

6 августа 2015

На вадаплаўных птушак ён павінен быў пачацца ўжо ў гэтую суботу, але анамальная спякота ўнесла карэктывы да 22 жніўня. Мінлясгас тлумачыць гэтае рашэнне высокай пажаранебяспечнасцю 4 узроўню. Да таго ж, такая тэмпература дрэнна адбіваецца на папуляцыі жывёлін і птушак. Лясы зараз закрытыя не толькі для паляўнічых, дзейнічае забарона на іх наведванне.  Заўтра ў Беларусі чакаецца да плюс 36. Па ўсёй краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле слоў сіноптыкаў, спякота не сыдзе да сярэдзіны жніўня.