Сезон катання на каньках распачынаецца ў сталіцы

2 декабря 2016

Хутка з'явіцца 48  каткоў. Усе яны будуць знаходзіцца ў  звыклых для жыхароў  месцах. Галоўны  - ля Палаца спорту, дзе, дарэчы, сёлета і пройдуць навагоднія гулянні. А калі надвор'е будзе па-сапраўднаму зімовым, у Мінску створаць і 16 лыжаролерных трас, а для аматараў хакею  адкрыюць 27 лядовых пляцовак для гульні. Традыцыйна на ўсіх пунктах можна будзе ўзяць напракат і спартыўны інвентар. Гэтай зімой можна будзе не толькі пагуляць у хакей, але і паглядзець на гульню прафесіяналаў. З 4 па 7 студзеня ў Мінску пройдзе 13-ы Калядны турнір на прыз Прэзідэнта.  Сярод удзельнікаў - 8 каманд.