Сезон атракцыёнаў у Мінску адкрыты

17 апреля 2015

Літаральна некалькі гадзін таму ў адзіным вальсе закружыліся паўсотні гарадскіх арэляў. Акрамя добра знаёмых “Аўтадрома”, “Ладдзі”, “Дзікага цягніка” з'явіліся і новыя каруселі. У парку Чалюскінцаў “Задыяк” - арэлі двайнога кручэння, а ў парку Горкага - «Міні-джэт». Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, у Мінск прыехалі госці з іншых гарадоў краіны, каб першымі пракаціцца на каруселях у гэтым годзе.

Дарэчы, кожныя выхадныя вечарам у парку Чалюскінцаў працуе танцавальная веранда. А ў маі на свежым паветры пачнуцца заняткі па ёзе і гімнастыцы, таксама пройдуць фестывалі калясак і пузпарад.