СЭЗ "Мінск" прымае чарговых рэзідэнтаў

2 октября 2018

Інавацыйная прадукцыя, экспарт і новыя працоўныя месцы. Свабодная эканамічная зона "Мінск" прымае чарговых рэзідэнтаў і павялічвае аб'ёмы продажу. Толькі з пачатку гэтага года плюс 10 кампаній-навічкоў, яшчэ 20 у распрацоўцы. Такім чынам іх агульная колькасць ужо 118. У найбліжэйшай перспектыве СЭЗ - асваенне новых тэрыторый за межамі горада. Гэта прамысловыя пляцоўкі ў Фаніпалі, а таксама Жодзіне і Маладзечне.

Адзначым, рэзідэнты СЭЗ "Мінск" атрымліваюць пэўныя падатковыя і іншыя прэферэнцыі ў вядзенні бізнесу. Пры гэтым сярод патрабаванняў - аб'ём інвестыцый не менш за мільён еўра, а таксама вытворчасць з арыентацыяй на экспарт.