Зараз у Мінску заторы дасягнулі пяці балаў

17 января 2018

У сувязі з пагаршэннем надвор'я інспектары ДАІ раяць вадзіцелям быць больш уважлівымі за рулём, захоўваць бяспечную дыстанцыю, не рабіць рэзкіх манеўраў на дарозе. А таксама ўдвая павялічыць тэрмін часу для таго, каб трапіць з аднаго пункта ў другі.

Зараз на расчыстцы горада ад снегу задзейнічаны амаль чатыры сотні адзінак спецтэхнікі і каля 750 чалавек. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, снегапады і завіруха захаваюцца і заўтра.