Зараз тэмпература паветра ніжэйшая за норму на 6 градусаў

1 октября 2013
Заўтра ноччу чакаюцца замаразкі, раніцай туман. Удзень да 7 цяпла, дождж, магчымы і мокры снег. У чацвер і пятніцу кліматычныя ўмовы значна не зменяцца, магчымы моцны вецер. Паводле папярэдніх прагнозаў, крыху пацяплее толькі ў выхадныя, у нядзелю слупкі тэрмометраў паднімуцца на 2 градусы.

Дарэчы, такая халодная восень апошні раз была 11 гадоў таму. Сёлета ў кастрычніку слупкі тэрмометраў пакажуць на два градусы менш за норму. У сярэдзіне месяца варта чакаць і першых сняжынак.